Гурт «Нельга забыць», лідарам якога з’яўялецца Міхаіл Бараноўскі, быў створаны напрыканцы 2009 году, адмыслова пад праграму на вершы Уладзіміра Караткевіча (якому сёння споўнілася б 84 гады) з раману «Леаніды не вернуцца да зямлі». Міхаіл уяўляе сабой, на маю думку, сапраўднага інтэллегента дваццаць першага стагоддзя. Мы пагутырылі з ім пра стварэнне «Нельга забыць», планы на будучыню, и тое, што музыка дае чалавеку.
У якім узросце вы пачалі займацца музыкай і што гэтаму спрыяла?
Мае знаемства з музыкай можна ўмоўна падзяліць на два этапы, першы, калі з’явіўся свой інструмент і з’явілася жаданне ствараць нейкія свае песні, а другі этап – калі мы пачалі працаваць калектывам.
Хто вы па адукацыі?
Па адукацыі я выкладчык гісторыі, навучаўся у педагагічным універсітэце, але маім захапленнем заўседы была бард-рокавая песня, потым гэта вылілася ў цікаўнасць да музыкі цалкам.
Ведаю, што вы пачыналі з паэтычна-музычнай драмы на вершы Караткевіча. Што вы знайшлі ў яго творчасці для сябе, што вас так уразіла, чаму менавіта Караткевіч?
У сваю Беларусь кожны прыходзе рознымі шляхамі, і час ад часу ў яго з’яўлюцца праваднікі. нейкія людзі, якія паказваюць яму дарогу. У свет беларускай культуры мне гэты шлях паказаў Уладзімір Караткевіч, да гэтага свет роднай культуры так ярка не ззяў нікол. Калі патрапіліся на вочы вершы Караткевіча з рамана “Нельга забыць”, тады па сапраўднаму “праняло”, і на гэта неяк хацелася адгукнуцца. У выніку гэтага з’явіліся музычыя нарыхтоўкі, якія хацелася аформіць прыгожа, не толькі у фармаце “гітара –чалавек”, але і музычным калектывам. Так і з’явіўся гурт.
А колькі чалавек у гурце?
Ад самага першага складу засталіся тры чалавекі, а на дадзены момент нас працуе шэсць. У нас адначасова есць акустычны і электрычны праект. У ніх занятыя адныя і тыя ж людзі, аднак з рознымі інструментамі.
А дзе вы знайшлі такіх мульціінструменталістаў?
Кагосьці раілі сябры, з кімсьці знаеміліся непасрэдна пад час канцертаў, напрыклад, з’яўляючыся нашым прыхільінкам, чалавек авалодваў нейкім інструментам і працаваў з намі ужо ў якасці музыкі.
Нядаўна у вас выйшаў трэці альбом, ужо на вершы іншага славутага паэта – Максіма Багдановіча – «Mertvets». Што, у сваю чаргу, паўплывала на захапленне гэтым пісьменнікам? Мо месца, дзе мы зараз знаходзімся (гутарка адбывалася у музеі «Беларуская хатка», дзе працуе спадар Бараноўскі)?
З Багдановічам у мяне шмат чаго звязана у жыцці, я працую у гэтым музеі, шмат чаго ведаю пра гэтага цікавага чалавека. Аднойчы песні пачалі з’яўляцца нібыта самі сабой, хутка аформілася ідэя альбома, і ў гэтым годзе мы яго презентавалі.
Вы памятаеце першы канцертны выступ і адчуванні ад яго?
Памятаю, што вельмі хваляваўся, і гэтае хваляванне перад выступам застаецца дагэтуль. У такім крышачку нервовым настроі я падыходжу амаль да кожнага канцерту, але гэта дапамагае настроіцца на выкананне песен.
Што музыка дае вам?
Чалавек без захаплення, як мне падаецца, жыве непаўнавартасным жыццем, музыка – гэта захапленне, яна дапамагае вырвацца з паўсядзеннай руціны, і гэта вельмі цікавая рэч, якая варта таго, каб атдаваць ей нейкі час свайго жыцця.
Якія у вас творчыя планы? Вы выступаеце толькі тады, калі чуеце у гэтым патрэбу?
Бывае па-рознаму, але, часцей за ўсе так, выступаем тады, калі афармляецца ідэя, нейкі новы матэрыял, які есць жаданне данесці да публікі.
У нас есць творчы матэрыял, якога хопіць яшчэ на два альбомы, а што будзе далей – невядома. Мы чаргуем аўтарскі матэрыял з песнямі на творы класікаў, то бок калі пасля «Леанідаў» была праграма «Месца моцы», то пасля «Мертвеца» будзем зноў займацца уласным матэрыялам. Гэта будуць творы, скіраваныя на сацыяльную тэматыку, напружанныя па сваім эмацыйным напаўненні.
А тады такое цікавае пытанне: вы пісалі музыку на вершы Караткевіча, Багдановіча, ніколі не ўзнікала нейкіх цяжкасцяў з аўтарскім правам?
Шчыра кажучы, мы на гэтым не зарабляем, і таму з гэтым пытаннем ніколі не сутыкаліся.
Хто піша музыку «Нельга забыць»?
Звычайна я прыношу нейкія чарнавікі, нарыхтоўкі, мы іх абмяркоўваем, ўносяцца розныя прапановы, а вось аранжыроўкі робіць уся каманда, і так, ад рэпетіцыі да рэпетіцыі афармляецца новы музычны матэрыял.
Як часта праходзяць рэпетіцыі гурту? Пастаянна, ці у залежнасці ад таго, есць праграма ці не?
Рэпетуем мы пастаянна, можа, не так часта, як хацелася бы, але раз на тыдзень-дакладна.
Музыка для вас — гэта?….
Гэта шаманства. Я люблю псіхадэлічныя накірункі. Для мяне чалавек, які выконвае нейкі музычны матэрыял, выступае, гэта перш-наперш шаман… Калі я гэтага не адчуваю, якой бы добрай і прафесійнай музыка не была – не чапляе. Тое ж самае мы стараемся рабіць і ў сваей творчасці. Музыка – паглыбленне ў іншы, паралельны свет, з зусім іншымі сферамі; падарожжа ў іншую реальнасць.
Шаман?
Шаман – гэта таксама праваднік. Праваднік паміж сусветамі. Калі есць рэальны мір, і, можна умоўна так сказаць, нейкі свет па-за тым, што мы бачым, музычны свет. Як мне бачыцца, задача музыкі – падарожжа з кампаніяй. Пад кампаніяй я маю на увазе аўдыторыю, якая прыходзіць на канцэрты.
Фота: старонка Міхаіла і група «Нельга забыць» ўКантакце