• Новости
  • Афиша
  • Авторы
  • О журнале

IRL.BY

  • Искусство
    • Кино
    • Литература
    • Музыка
    • Фотографии
    • Игры
  • Репортаж
  • Люди
  • Колонки
  • Книжная полка
Главная > Репортаж > «Касіяпея» прэзентавала альбом «Крыжык»

«Касіяпея» прэзентавала альбом «Крыжык»


22 кастрычніка «Пляцоўка Хол» перажыла знамянальную падзею – канцэрт гурта «Касіяпея» з прэзентацыяй новага альбома «Крыжык».

Публіка падрыхтавалася як мае быць – такую колькасць дзіўных шмотак убачыш толькі на школьным конкурсе «Экалагічная мода».

У гэтым годзе музычная індустрыя нашай краіны зрабіла башказносны (у прамым сэнсе) падарунак: альбомы Касіяпеі і РСП выйшлі ў адзін дзень з розніцай у некалькі гадзін. У экстатычным прыпадку фанаты бамбардзіравалі сацсеткі, распавядаючы пра нерэальную аргазмічнасць «Крыжыка».

9

Што адразу ўлавілі лакатары – гэта глыбіню гуку: можа, рабяты адшукалі новага гукарэжысёра, Саша Ліберзон перад напісаннем музыкі спампаваў чарговы пакет плагінаў ці проста яны вырашылі запісвацца ў іншым памяшканні, але ў альбоме стала чуваць некалькі дадатковых вымярэнняў. Музыка, музыка зусім іншая, іншыя гармоніі, слухаеш і не ведаеш наступнай ноты. Западаючыя ў памяць рыфы як неаддзельны кампанент хіту раней сустракаліся ў 2-3 песнях з альбому. Цяпер – у кожнай.

У літаратурнай жа частцы заўважана вялікая канцэнтрацыя Чарапко-Самахвалава, зрэшты, можа, таму альбом так нахіляецца ў бок Танатаса, робячы са смерці, гісторыі і эвалюцыі цікавы і смачны матэрыял.

Прывычная Касіяпея ў «крыжыку» раздулася ўгару ды ўшыр, захапіўшы некалькі суседніх галактык, божаньку з аблачынкамі ды д’ябла з катлом і музыкай Пукста.

13

Рэкамендуецца для праслухоўвання ўсім нейраманахам, дыска-патрыярхам ды іншым ісусам.

Вы зразумееце «Крыжык», калі зразумееце, што няма чаго тут разумець, і так зразумела, што ў Касіяпеі сапраўды таленавітыя рабяты. Зразумейце і дапамажыце з гэтым ўсім іншым!

Кассиопея – Зануда

https://irl.by/wp-content/uploads/2015/11/Kassiopeya-Zanuda.mp3







Тэкст: Анастасія Казакова
Фота: Дар'я Лабанава

Ноя 23, 2015Анастасия Казакова

6 г. назад РепортажКонцерт, Музыкальный обзор, Фоторепортаж849
Анастасия Казакова
Свеча горелаChinawoman: канадско-советский микс женской квинтэссенции
  См. также  
 
Поп-панк из России с любовью
 
Re1ikt прэзентаваў новы альбом «Kufar»
 
Рецензия: Ploho – «Бумажные бомбы»
«Бескультурный журнал о культурном»

IRL.BY

IRL.BY – независимый интернет-журнал о культуре современного общества и искусстве.

 Подписка 

Заполните форму чтобы получать обновления по почте.

 Видео-оргазм 
© 2013 ‒ 2017 «IRL.BY». По всем вопросам писать  или ВКонтакте