• Новости
  • Афиша
  • Авторы

IRL.BY

  • Искусство
    • Кино
    • Литература
    • Музыка
    • Фотографии
    • Игры
  • Репортаж
  • Люди
  • Колонки
  • Книжная полка
Главная Книжная полка Рагнеда

Рагнеда. Людміла Рублеўская.

Чаму яго ты не забіла,
Чужынца, бабніка, забойцу?
Якая сіла нож спыніла –
Кальчуга? Шлюбны сон? Жаноцкасьць? 

Ты – не забіла… Не парвала
Ахвяр і хціўцаў сувязь злую.
І ў божай ночы пакрывале
Зямля твая, як ты, вякуе.

Крывавы Полацк не счакаўся
Крывавых Кіева маленьняў…
Не дыяменты-сьлёзы – стразы,
Падробкі – ты ліла, напэўна,

Князёўна – болей не князёўна,
Княгіня – болей не княгіня,
Пры ўладару – п’яным і сонным,
Па скошанай, як луг, радзіне.

Ты мусіла забіць, Рагнеда!
Ты столькі год жыла рабыняй,
Кляла яго – ды ён – ня ведаў,
Нянавісьць прывівала сыну,

І – ўсё дарма…
Твае нашчадкі
Павязаны чужой крывёю.
Іх будуць ваяваць спачатку,

Пасьля – пазбавяць сілы вояў,
Пасьля – імя сваё прыўлашчаць,
І будзе край гібець бясьсілы…
Твой муж цябе задоўга лашчыў.

Чаму яго ты не забіла?
..Вось ён глядзіць на нож дарэмны,
Усьмешка злая крывіць вусны.
Ідзі, няўдалая царэўна,
Далоў з вачэй, да Белай Русі…

Дек 13, 2014Редакция IRL.BY
9 г. назад Книжная полкаПоэзия, Стихи304
Редакция IRL.BY
Екатарина Велика. Проклятые музыканты.Предубеждения, от которых устали феминистки
© 2013 ‒ 2019 «IRL.BY»