• Новости
  • Афиша
  • Авторы

IRL.BY

  • Искусство
    • Кино
    • Литература
    • Музыка
    • Фотографии
    • Игры
  • Репортаж
  • Люди
  • Колонки
  • Книжная полка
Главная Книжная полка Ларыса Геніюш. «Моладзі»

Ларыса Геніюш. «Моладзі»

Синопсис

Верш беларускай паэтэсы і грамадскага дзеяча Ларысы Геніюш.

Гэй, збірайцесь, крывіцкія дзеці
пад народны, пад горды наш сцяг!
Воля Краю нам зоркаю свеціць,
яго шчасце — у нашых руках!

Мы за волю крывіцкіх прастораў,
мы за спадчыну нашых дзядоў
аддамо, каб насыціўся вораг,
жыццё наша і нашую кроў.

Але Краю, што Нёман галубіць,
гэтых сэрцаў, што воляй гараць, —
ўжо не будзе арол крывадзюбы
да крыві пазурамі здзіраць!

Нам не страшны сібірскі больш холад,
нам не страшны маскаль або лях,
чужы серп непатрэбны, ні молат —
мы разгорнем крывіцкі наш сцяг!

Нашы сэрцы гімн родны зайграюць!..
Адгукнецеся, сёлы, ў адказ!
Мы нясём жыццё наша для Краю,
мы нясём жыццё наша для вас!

Станем дружна ўсе брат каля брата,
абаронім Краіну грудзьмі,
воля будзе вялікай заплатай
за нягоды цяжкой барацьбы!

1941

Апр 7, 2016Редакция IRL.BY
8 г. назад Книжная полкаПоэзия, Стихи160
Редакция IRL.BY
В поисках европейской солидарностиКороткий метр «Голос за кадром»
© 2013 ‒ 2019 «IRL.BY»