• Новости
  • Афиша
  • Авторы

IRL.BY

  • Искусство
    • Кино
    • Литература
    • Музыка
    • Фотографии
    • Игры
  • Репортаж
  • Люди
  • Колонки
  • Книжная полка
Главная Репортаж Касмічны канцэрт: зоркі гаснуць, мы танчым

Касмічны канцэрт: зоркі гаснуць, мы танчым

Не ва ўсіх засталіся сілы пасля святкавання Вялікадня і Дня Касманаўтыкі, але тыя, у каго сілаў было шмат, пад’еўшы кулічоў і сказаўшы: «Паехалі! », прыйшлі ў «Графіці» на «Касмічны канцэрт». І не пашкадавалі.

Пачалася імпрэза з вершаў лідара гурта «Нельга забыць», паэта Міхася Бараноўскага. Ен парадаваў публіку вершамі пра вясну і ў рыфмаванай форме прызнаўся ў каханні Анджаліне Джолі.

IMG_2585 [1600x1200]

Пяшчотнымі і шчырымі вершамі пра каханне працягнуў вечар Алесь Снег. Таксама Алесь расказваў пра розныя метады прасоўвання беларускай мовы ў масы. «Трахні яе па-беларуску»  – менавіта так называецца верш пра моўны піяр.

Андрэй Адамовіч унёс у вечар высокаінтэлектуальнага гумару, зачытаўшы свае шыкоўныя верлібры. Даша Бялькевіч моцна падзарадзіла публіку цікавымі метафізічнымі вершамі пра экзарцызм і джазаванае каханне.

Ганна Комар зачытала пераклады вершаў Чарльза Букоўскі і падзялілася сваёй творчасцю, а Кацярына Массэ ўразіла слухачоў вершам, напісаным на чатырох мовах.

IMG_2701 [1600x1200]

Пасля паэтычнага аддзялення слухачоў чакала музычная частка.

Vegetables пачалі свой выступ з нумара «парваная гітарная струна», але рабяты з гурта Yamaya не сталі скнарнічаць і выручылі калег па сцэне, пазычыўшы сваю гітару. Музыка Vegetables –  эфемерная, лёгкая – заносіла ў невядомыя прасторы і закуткі свядомага.

Yamaya падхапілі касмічны настрой і выбухнулі ракетным індзі-рокам, які гіпнатызаваў і ўражваў.
Мы паразмаўлялі з музыкамі пасля канцэрту.

– Ці падабаецца вам выступаць на адной сцэне з паэтамі?

– Нам няма вялікай розніцы, з кім выступаць. Галоўнае, каб была эмоцыя, якая чапляе людзей, і няважна, хто на сцэне – паэт ці музыкант.

– Вы адчулі касмічны настрой канцэрта?

– Калі мерапрыемства крутое, то гэта адразу бачна. «Касмічны канцэрт» можна параўнаць з класічнай пост-рокавай песняй: пачыналася ўсе ціха і павольна, паступова развівалася і ў канцы выбухнула!

Паэзія была ва ўсім. Музыка была космасам.

Палёт атрымаўся…











 

Тэкст: Дар’я Бялькевіч
Фота: Дар’я Лабанава

Апр 15, 2015Редакция IRL.BY
Gallery10 г. назад РепортажКонцерт, Фоторепортаж343
Редакция IRL.BY
Трейлер дня: Настоящий детектив (2 сезон)Куда пойти в Вильнюсе перед фестивалем Belarus Alternative
© 2013 ‒ 2019 «IRL.BY»