Выблядкам

Анастасія Казакова

Синопсис

Произведение молодой минской поэтессы Анастасии Казаковой.

Навучы мяне быць ім прыкладам,
Чыстым выпадкам, простым выблядкам
Аскетычнай паўдохлай гадзінай
З паміжрэберная эра-упадзінай.

Павітайся са мной па-салдацку,
Стукнем шпорамі ў ліст падлогі
Разлажыліся лісцяпесні
У пісікакі пародзістых догаў

Я ашмёткі развешу на вушы
Тут рыбака рыбака…Гейропа!
Я люблю цябе незаўважна
Уседазволена, аднабока

Стукнем пляшкамі ля іконы
Па-кіношнаму, па бігмаку
ў блізкіх кропках на гугл-мапе
Па-за розныя бОкі плота.

Я ваіцель, ты каралева
Праз далоні саляркай дух
Твае маглы цябе васпелі
Толькі я не сыходжу ў плюс

Цілі-цілі, тук-тук- гатова.
Ходзіць Тэсла і жэніць дам.
новай лаянкаю на мове
Што мы порхаемся з табою, быццам бы няма іншых спраў?

Сустракаемся ў стАрым месцы
дзе сігарай дыміць Хічкок
На вельветавых мяккіх крэслах
Ты – паўбожанька, я – паўбог

І скарыся, смяротны, ля
Гэта новая зграя слоў
Праз адтуліну ад нуля
сверліць корку тваіх мазгоў!