• Новости
  • Афиша
  • Авторы
  • О журнале

IRL.BY

  • Искусство
    • Кино
    • Литература
    • Музыка
    • Фотографии
    • Игры
  • Репортаж
  • Люди
  • Колонки
  • Книжная полка
Главная > Афиша > Выстава World Press Photo

Выстава World Press Photo

У трэці раз у Менску пройдзе вялікая выстава World Press Photo! Адкрыцце выставы ў Беларусі ў гэтым годзе супадзе з адкрыццем яшчэ ў пяці краінах свету. У вялікім памяшканні ЦЭХа выстава будзе прадстаўлена не ў зусім звыклым для Мінска фармаце: работы вялікага памеру будуць размешчаны на выставачных стэндах.

World Press Photo — гэта незалежная, некамерцыйная арганізацыя, штаб-квартэра якой знаходзіцца ў Амстэрдаме (Нідэрланды). Заснаваная у 1955 годзе, арганізацыя займаецца правядзеннем найбуйнейшай і самай прэстыжнай штогадовай прэміяй ў галіне фотажурналістыкі.

У гэтым годзе журы прысудзіла прызы ў васьмі намінацыях 41 фатографу з 21 краіны. Агульна, на конкурс World Press Photo быў дасланы 82 951 фотаздымак ад 5775 фатографаў са 128 краін. Здымкі пераможцаў будуць прадстаўлены на выставе, якая наведае каля 100 гарадоў у 45 краінах на працягу года. І зноў выставу можна будзе паглядзець таксама у Мінску.

Здымкі будуць надрукаваныя на шырокафарматных прынтарах Canon і планшэтных прынтарах фірмы Océ Arizona, якая з’яўляецца часткай Canon Group.

Выстава ладзіцца пры фінансавай падтрымцы амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве. Інфармацыйныя спонсары выставы ў Мінску: партал TUT. BY і радыё UNISTAR.

На сайце worldpressphoto.org вы можаце атрымаць больш поўную інфармацыю пра World Press Photo, пра фотаздымкі, якія атрымалі ўзнагароды, а таксама прачытаць інтэрв’ю з фатографамі і пазнаёміцца з удакладненым графікам правядзення фотавыстаў.

Дзе:  «ЦЭХ», Кастрычнiцкая 16;
Калi: 4 мая, 19:00 – 24 мая, 21:00;
Квiткi: 40 000 руб.

Апр 24, 2016Редакция IRL.BY

Цитата6 г. назад Афиша66
Редакция IRL.BY
Авторы фотографий о мигрантах получили Пулитцеровскую премиюРецензия: «Петля пристрастия» – «Мода и облака»
  См. также  
 
Бог ненавидит нас всех
 
Фестиваль итальянского кино
 
«Не такие, как все»: истории неформалов
«Бескультурный журнал о культурном»

IRL.BY

IRL.BY – независимый интернет-журнал о культуре современного общества и искусстве.

 Подписка 

Заполните форму чтобы получать обновления по почте.

 Видео-оргазм 
© 2013 ‒ 2017 «IRL.BY». По всем вопросам писать  или ВКонтакте