Менск! У канцы снежня пройдзе першая лоў-фай вечарына менскага часопісу ORLYHALL MAG з нагоды дня народзінаў. Роўна год з вамі!
У гэтыя тужлівыя, прахалодныя дзянькі мы плануем стварыць для вас асаблівы астравок шчасця, сонца і радасці, на якім кожны з вас знайшоў бы для сябе камфорт, утульнасць і цёплыя эмоцыі. Вас чакае лямпавая атмасфэра з сёрф/інды-поп бандамі з Масквы BROSS, SUMMER COMA, PARKS, SQUARES AND ALLEYS, пры падтрымцы тутэйшых хватаноў YUPPIES INDEED, FYODOROVITCH, WEED & DOLPHINS, SWOOSH. Таксама ноччу вас чакаюць DJ-сэты ў стыле фанк/дыска ад FITZZGERALD, YO MAGIC(Мск), KRAUT, KAMOD(Мск) — усё у лепшых традыцыях 80-х. Дарэчы, на нашай шоўкейс-вечарыне пройдзе прэзентацыя новых альбомаў YUPPIES INDEED — «STROPHARIA» і SUMMER COMA — «YOU MADE ME NOTHING».
Канцэртная частка 18:00 — 01:00
DJ-сэты 01:00 — 06:00
Месца набыцця квіткоў:
— Surf Coffee — з 8:00 да 23:00 (вул. Кірава, 19)
— Добры Кут — з 09:00 да 20:00 (вул. Ракаўская, 20)
— KORPUS8, офіс Studio67 — з 10:00 да 19:00 (пр. Машэрава, 9, другі паверх)
— Чайная Комната, CUBIRUBI — з 12:00 да 22:00 (пр. Незалежнасці, 44, уваход са двара)
— ФотоСквот — з 11:00 да 22:00 (вул. Куйбышава, 22, першы паверх, ўздоўж па калідоры злева)
Дзе: «KORPUS8» (пр. Машэрава, 9).
Калi: 24.12, 18:00-06:00.
Кошт: да канца лістапада — 20 р., ў снежні — 25 р., пры куплі 2х — 40 р.(толькі ў снежні).