Прэзентацыя альбома гурта Re1ikt «Лекавыя травы»

Вялікая прэзентацыя новага альбома "Лекавыя травы" гурта Re1ikt адбудзецца ў клубе Re:Public 7 снежня.

Re1ikt выправіцца з слухачамі ў падарожжа па нязведаным беларускім космасе. Музыкі будуць ствараць атмасферу не толькі з дапамогай гукаў, але забяспечаць поўнае пагружэнне праз візуальныя эфекты і нават водар сапраўдных зёлак.

Зрэшты, слухачоў чакаюць яшчэ шмат сюрпрызаў, пра якія ўдзельнікі гурта пакуль не распавядаюць.

«Лекавыя травы» – канцэптуальная праца, натхнёная Беларуссю. Музыкі лічаць, што нават самы далёкі ад беларускай культуры чалавек, паслухаўшы гэты альбом, зможа ўявіць, як гучала Палессе стагоддзі таму, і як гучыць цяпер.
На новым дыску можна знайсці народныя песні з разных куткоў палескага рэгіёну, а таксама кампазіцыі, складзеныя музыкамі паводле твораў класікаў беларускай літаратуры.

Re1ikt – гурт, які гарманічна спалучае моцную энергетыку з арыгінальным гучаннем. Па сваёй стылістыцы блізкі да такіх накірункаў, як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Аднак сучасныя музычныя плыні Re1ikt аб’ядноўвае з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае.

Re1ikt атрымаў шэраг музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, у Літве і Расіі.

7 снежня, клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62)
Пачатак: 19:00
Білеты:
80.000 рублёў — першыя 100,
100.000 рублёў — астатнія
120.000 рублёў — у дзень канцэрту на ўваходзе
150.000 рублёў — столік

Кропкі продажу:
● Каса клуба RE:PUBLIC (вул. Прытыцкага, 62, ст. м. Кунцаўшчына, 14:00 — 21:00, выхадны — нядзеля)
● Пераход ст. метро Я. Коласа (каса філармоніі)

Білеты анлайн
— на сайце клуба Re:Public
— скарыстаўшыся формай ніжэй.

Інфалінія: 8029 110 35 35