• Новости
  • Афиша
  • Авторы

IRL.BY

  • Искусство
    • Кино
    • Литература
    • Музыка
    • Фотографии
    • Игры
  • Репортаж
  • Люди
  • Колонки
  • Книжная полка
Главная Искусство Литература Дзевяноста пяць

Дзевяноста пяць

11 верасня ў Палацы мастацтваў адбылася прэзентацыя кнігі Сяргея Навумчыка “95”. Раней, яшчэ ў жніўні, кніга прэзентавался ў Нью-Ёрку, у грамадзкай залі сабора сьв. Кірылы Тураўскага, куды прыйшло каля паўсотні амэрыканскіх беларусаў.

Трэба сказаць, што і ў Менску прэзентацыя мела поспех: зала была запоўненая, і нават прыйшлося паставіць дадатковыя шэрагі крэсел. Аднак і пасля гэтага засталіся людзі, якія стаялі паўз сцен і ў дзвярах. Як толькі я ўвайшла ў залу, адразу кінуўся ў вочы сталы ўзрост публікі. Маіх аднагодкаў было, шчыра кажучы, малавата. Адразу ў галаву прыйшла асацыяцыя – інтэлігенцыя. Сапраўды стрымана апранутыя, з упэўненым позіркам і – бачна – адданыя сваім меркаваньням. Падавалася, што ў зале пануе адзін настрой, ды і існуе яна як цэльны арганізм.

«Дзевяноста пяты» — трэцяя кніга Сяргея Навумчыка ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды 21 стагодзьдзе». У 2013 выйшла кніга «91»  – аб годзе, калі Беларусь атрымала незалежнасьць. Другая кніга, «94», прэзэнтавалася ў сакавіку 2015 года і распавядае аб першых выбарах прэзыдэнта.

Кнігу аўтара мог атрымаць кожны жадаючы, аднак толькі па аднаму экземпляру ў рукі. Ды й нават такая беражлівасьць кніг не ўберагла, і арнагізатарам прыйшлося прывезьці, як яны сказалі, “нз”, які таксам вельмі хутка знік.

Пачаў прэзентацыю дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук. Ен адзначыў, што ўсе людзі з’яўляюцца ўдзельнікамі барацьбы за мінулае, за гісторыю і яе трактоўку. Гэта барацьба не новая для чалавецтва, аднак 20 стагодзьдзе, можа, ўпершыню так жорстка паставіла гэтае пытаньне.

Кнігі, якія робяць журналісты, — гэта адзін са спосабаў змаганьня культуры з тым, што ёй супрацьстаіць.

Напрыканцы свайго выступленьня Лукашук зачытаў напісанную ім прадмову да кнігі. Сымбалічна, што ў ёй апынулася роўна 95 словаў. Вось гэтая прадмова і пакінула найбольшае ўражанне, была эфектным завяршэннем ўсяго выступлення, бо напісана жыва і натхнёна.

Напрацягу прэзентацыі аўтар кнігі быў на сувязі з аудыторыяй з дапамогай скайпу. Ён патлумачыў, што асноўнай мэтай кнігі было паказаць, чаму рэфэрэндум 1995 года (у выніку рэферэндума была зменена дзяржаўная сымболіка і ўведзена расейская мова як другая дзяржаўная) быў нелегітымным. Навумчык падкрэсліў, што 1995 год стаў сапраўды пераломным для Беларусі. Пад сцягам паскарэння інтэграцыі з Расеяй краіна ледзь не падверглася анэксіі. Аднак з’явіліся людзі, гатовыя супрацьстаяць гэтаму.

Цэнтральны эпізод кнігі — наша галадоўка ў Авальнай залі. Мы пратэставалі супраць рэфэрэндуму. Акцыя была вельмі эфэктыўная, ужо ў пешыя гадзіны галадоўкі пытаньні Лукашэнкі правальваліся адно за другім, яны не набіралі галасоў. Мы глядзелі дэпутатам у вочы, і яны бачылі, што мы гатовыя на ўсё, нават пакласьці свае жыцьці. Такія рэчы адчуваюцца, калі чалавек гатовы ісьці на сьмерць…

11270292_698046646988322_4950613762699931431_o

Збіццё дэпутатаў парламента ў той час, калі яны разглядаюць пытанне рэферэндума, аўтаматычна робіць яго вынікі нікчэмнымі.

Глядзіш на фотаздымкі галадуючых дэпутатаў і разумееш: вось табе і памяркоўныя беларусы. Адстойваць свае погляды можам. Зразумела, чаму пытаньні не набіралі галасоў – ніхто не чакаў такога паварота. На такі крок маглі пайсці толькі людзі, выпрабаўшыя ўсе іншыя спосабы.

На прэзентацыі прысутнічалі паплечнікі Навумчыка па працы ў Вярхоўным Савеце 12 склікання: Юрась Беленькі, Мікалай Крыжаноўскі, Алег Трусаў, Сяргей Антончык, Валянцін Голубеў. Былыя дэпутаты былі ў бадзёрым настроі, успаміналі падзеі мінуўшых дзён, зноў давалі ім аналіз. Усе шчыра падтрымлівалі аўтара і акцэнтавалі ўвагу на тым, што толькі адзін Навумчык з трохсот дэпутатаў вырашыўся напісаць аб тых падзеях кнігу. Час ідзе, змяняецца жыццё, а кніга застаецца… Менавіта таму старшыня ТБМ Алег Трусаў параіў Сяргею Навумчыку зрабіць пераклады сваіх кніг на ангельскую мову. Каб не толькі ў нашай краіне, аднак і ў свеце ведалі іншую праўду пра Беларусь:

Жадаю перакласьці гэтыя кнігі на ангельскую мову і распаўсюдзіць ва ўсе бібліятэкі сьвету. Тады стаўленьне да Беларусі рэзка памяняецца. І яшчэ трэба, каб Сяргей Навумчык напісаў кнігу „Дэпутаты ВС 12-га скліканьня“, дзе б апісаў усіх дэпутатаў. Гэта былі людзі, якія маглі моцна зьмяніць гісторыю Беларусі.

Свой відэазварот даслаў яшчэ адзін ўдзельнік тых падзей Зянон Пазьняк:

Дзевяноста пяты» Сяргея Навумчыка — гэта кніга з сэрыі гісторыі нацыянальнага Адраджэньня 90-х гадоў пра Беларускую нацыянальную рэвалюцыю і барацьбу Беларускага народа і яго выразьніка Народнага Фронту за Незалежнасьць і стварэньне дэмакратычнай беларускай дзяржавы Рэспублікі Беларусь.

Уладзімер Арлоў выйшаў да трыбуны з кнігай Сяргея Навумчыка „Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі: 1988–1995“ і зазначыў, што вельмі прыемна бачыць, як гэтыя фрагменты разгарнуліся пад рукой аўтара ў асобныя кнігі.

Таксама прысутныя пачулі аўдыёзапіс Васіля Быкава з каментарамі адбыўшыхся падзей.

Вельмі хацелася б памыліцца, згледзіць усё як эпізод у няпростых калізіях палітычнага змаганьня на Беларусі, але, здаецца, памыліцца тут немагчыма. Тое, што адбылося ў апошнія дні, ёсьць ні што іншае, як прэлюдыя фашыстоўскага перавароту, калі група асобаў учыняе крывавую лазьню ў сьценах парлямэнту і захоплівае ўсю паўнату ўлады ў краіне.

Гэты аўдыёзапіс быў яшчэ адным моцным акцэнтам усёй прызентацыі, дадала ёй колеру. Голас Быкава гучаў вельмі спакойна, аднак і вельмі ўпэўнена. Так размаўляе перакананы ў сваёй праваце чалавек.

10314742_506000202859635_523918547154286254_n

На прэзентацыі прысутнічалі і бацькі Сяргея Навумчыка. Іосіф Навумчык сумна адзначыў, што на сёняшні дзень мы маем пакаленьне, якое не ведае беларускай мовы.

Аўтар збіраецца працягваць цыкл кніг аб 90-х гадах, наступнай будзе кніга “96”. Аўтар адзначыў, што яна будзе вельмі асабістай. Плануюцца кнігі “92”, “93”. Навумчык паведаміў, што неабходна і важна апісаць таксама і падзеі 80-х.

Як кажуць, праўду ведае кожны, аднак у кожнага яна свая, а ісціна адна, аднак яе не ведае ніхто. Давайце ўсведамляць, што есць адзін варыянт гісторыі, прапануемы скажам уладай. Гэты варыянт мы памятаем яшчэ са школьных урокаў. Без асаблівых дробязей, фактычны матэрыял: здабылі незалежнасць, адбыўся рэферэндум і г.д. А ёсць іншы варыянт апісання гэтых жа самых падзей, які і адлюстраваны ў кнізе Сяргея Навумчыка. Як непасрэдны ўдзельнік ён дае аўтарскую ацэнку гэтым падзеям, спасылаецца на дакумэнты, друк і фотаздымкі таго часу. Такім чынам, чытач мае права выбраць адзін з бакоў, аргументацыя якога падалася яму лепшай. Прынамсі выбар ёсць…

Сен 14, 2015Анастасия Кузьменкова
8 г. назад ЛитератураЛитература240
Анастасия Кузьменкова
Георгий Добро в «ДК»Фестиваль «Хиган» 2015
© 2013 ‒ 2019 «IRL.BY»