Арганізатары серыі мерапрыемстваў «Беларусам быць модна» зноў здзіўляюць. 19 сакавіка ў бары «ДК» прайшло сапраўды займальнае мерапрыемства. На «Файным Фэсце» вечар быў падзелены на дзве часткі — літаратурную і музычную. Перад гледачамі выступалі Алесь Плотка, Севярын Квяткоўскі, Уладзь Лянкевіч, Віка Трэнас, а таксама гурты Zeman і Amaroka.